Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.07.2019

Знайсці сабе справу на малой радзіме…

Знайсці сабе справу на малой радзіме…

Выбар прафесіі - важны крок у жыцці кожнага чалавека. Прафесія чалавека свайго роду лёс, таму варта вызначыць час, каб грунтоўна і загадзя яе планаваць.      

Кіруючыся фразай “Знайсці сабе справу на малой радзіме”, з мэтай прафесійнай арыентацыі падрастаючага пакалення і ў рамках Года малой радзімы, навучэнцы і выхаванцы лагера працы і адпачынку ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Касцюковічы” вырашылі як мага бліжэй пазнаёміцца з прафесіямі, якія запатрабаваныя на Касцюкоўшчыне, каб абраць прафесію, вывучыцца і вярнуцца на малую радзіму спецыялістам.

Першым пунктам нашага падарожжа быў Беларускі цэментны завод. На тэрыторыі завода нас сустрэла, Іна Вячаслаўна Мамчанка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадраваму забяспячэнню і быту.

Звярнуўшыся да падлеткаў, Іна Вячаславаўна папярэдзіла: "Галоўнае пры выбары прафесіі быць упэўненым, што праца прынясе чалавеку радасць, бо праца займае вялікае месца ў жыцці. Дзякуючы працы людзей, багацее краіна, а каб багацела краіна, трэба з душой працаваць і любіць свой завод, як любяць яго на сённяшні дзень працаўнікі".

Іна Вячаславаўна пачала сваю размову з гісторыі ўзнікнення завода, паказала нам макет завода  і запрасіла праехаць у горны цэх, (кар’ер “Высокае”), дзе пачынае свой шлях будучы цэмент - а дакладней, мергель — карысны выкапень, з якога пры перапрацоўцы і атрымліваецца цэмент. Стоячы ля кар’ера, хлопчыкі і дзяўчынкі “убачылі” працу горнага інжэнера, геолага, праекціроўшчыка, экскаватаршчыка, вадзіцеля пагрузчыка, вадзіцеля цеплавоза, мантажніка. Далей,   мы наведалі іншыя цахі, даведаліся, што тут вырабляецца 17 відаў цэменту і пазнаёміліся з прафесіямі абпальшчыка, кантралёра, аператар, будаўніка, укладчыка-упакоўшчыка і многімі іншымі. Цікава ведаць, што бацькі нашых навучэнцаў працуюць на заводзе, а гэта вельмі важна,  бо дзеці з дзяцінства знаёмяцца з прафесіямі завода.

А яшчэ цікава тое, што мы даведаліся пра 57 спецыяльнасцей, якія існуюць на БЦЗ, што БЦЗ дае мэтавыя накіраванні на навучанне, ды яшчэ асобая ўвага надаецца маладым спецыялістам, ахове законных інтарэсаў у сферы прафесійнай дзейнасці.

Дзякуем Іну Вячаслаўну за цікавую экскурсію і ўпэўнены, што некаторыя з нашых навучэнцаў праз некалькі гадоў папоўняць працоўны калектыў Беларускага цэментнага завода.

 

 

 

 

  

  

  

 

Наступным прыпынкам было Касцюковіцкае аддзяленне Дэпартамента аховы.

Пры наведванні Дэпартамента аховы супрацоўнікі расказалі пра дзейнасць аддзялення Дэпартамента аховы, пазнаёмілі з прафесіяй «Кінолаг».

Хлопцы ўявілі сябе ў вобразе супрацоўніка, прымерылі адзенне, шлемы, убачылі баявую зброю. Каб дзеці маглі адчуць важнасць службы супрацоўніка Дэпартамента аховы, для іх быў прадэманстраваны захоп злачынца з дапамогай службовага сабакі.

 

 

 

Вярнуўшыся ў школу, навучэнцы і выхаванцы пад уражаннем убачанага, доўга эмацыйна абмяркоўвалі важнасць і патрэбнасць прафесій, з якімі пазнаёміліся.

Адміністрацыя школы шчыра дзякуе кіраўніцтва Беларускага цэментнага завода і Касцюковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы за правядзенне экскурсій.

 

 

 

 

 

 

Фотоматериалы

Безопасность детей на каникулах

раскрыть » / « свернуть

Печная безопасность

раскрыть » / « свернуть

Палы травы

раскрыть » / « свернуть

Неосторожное обращение с огнем

раскрыть » / « свернуть

Автономный пожарный извещатель

раскрыть » / « свернуть

Электрооборудование

раскрыть » / « свернуть

Учреждение образования «Белорусский государственный аграрный технический университет» (заочная форма)

раскрыть » / « свернуть

Учреждение образования «Белорусский государственный аграрный технический университет» (дневная форма)

раскрыть » / « свернуть

Пожар в д. Муравилье

раскрыть » / « свернуть

Пожар в г. Костюковичи

раскрыть » / « свернуть

Осторожно, горючие жидкости!

раскрыть » / « свернуть

Предупредить детскую шалость с огнем

раскрыть » / « свернуть

Неосторожное обращение с огнем – прямая угроза пожара

раскрыть » / « свернуть

Отключайте все электроприборы от сети!

раскрыть » / « свернуть

Правила пожарной безопасности при посещении леса в пожароопасный период

раскрыть » / « свернуть

Каникулы без дыма и огня!

раскрыть » / « свернуть

Спасатели – за безопасные каникулы!

раскрыть » / « свернуть

Как избежать последствий жары

раскрыть » / « свернуть

Поведение на водоемах

раскрыть » / « свернуть

Трагедии на водоемах

раскрыть » / « свернуть

Автономный пожарный извещатель

раскрыть » / « свернуть

Пожарная безопасность при заготовке грубых кормов

раскрыть » / « свернуть

Как действовать если начался пожар

раскрыть » / « свернуть

Можно ли сушить вещи на обогревателе?

раскрыть » / « свернуть

Оставить зарядку = остаться без...

раскрыть » / « свернуть

Загорелся автомобиль на газу — что делать?

раскрыть » / « свернуть

Если б не сигарета подогретая спиртным…

раскрыть » / « свернуть